У Гомелі затрыманы п’яны кіроўца, які перавозіў 19 падлеткаў
3 чэрвеня, Позірк. У Гомелі затрыманы п’яны 39-гадовы магілёвец, які прывёз у абласны цэнтр экскурсійную групу з 19 падлеткаў, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што спачатку кіроўца ў гутарцы з інспектарам Дзяржаўтаінспекцыі адмаўляў ужыванне спіртных напояў, аднак праверка паказала наяўнасць больш за 1 праміле алкаголю ў крыві.
Акрамя таго, затрыманы не меў дазволу на перавозку арганізаванай групы дзяцей. Кіроўца пазбаўлены правоў на 5 гадоў і аштрафаваны на 200 базавых велічынь (9 тыс. рублёў).
За допуск нецвярозага работніка да ўдзелу ў дарожным руху перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Школьнікам былі прадастаўленыя новы аўтобус і кіроўца, які даставіў іх дадому.
У 2025 годзе было выяўлена 11.850 кіроўцаў у стане ап’янення.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



