Жыхару Брэсцкага раёна, які падпаліў сваю жонку, інкрымінаваны замах на забойства

9 чэрвеня, Позірк. Накіраваная ў суд крымінальная справа 66-гадовага жыхара Брэсцкага раёна, які абвінавачваецца ў замаху на забойства сваёй жонкі, паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры са спасылкай на службу інфармацыі абласной пракуратуры.
Мужчына пад вартай, яму выстаўленыя абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 14, п. 6 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства з асаблівай жорсткасцю) і арт. 378 (крадзеж або знішчэнне асабістых дакументаў).
Згодна з матэрыяламі справы, увечары 27 лістапада 2025 года фігурант, быўшы п’яным, пасварыўся дома з 63-гадовай жонкай.
“Падчас канфлікту жанчына паведаміла, што сыдзе ад яго і стала выходзіць з дому, — гаворыцца ў паведамленні. — Тады ён наўмысна абліў жонку лёгказапальнай вадкасцю, якая ўтрымлівала ў сваім складзе бензін, і запальнічкай падпаліў яе. Пацярпелая выбегла з двара, спрабуючы зняць адзенне і пагасіць гарэнне валасоў. У гэты момант абвінавачаны штурхнуў яе рукамі ў спіну, ад чаго жанчына ўпала. Пасля ён зноў абліў падпаленую пацярпелую лёгказапальнай вадкасцю, чым узмацніў гарэнне. Мужчына бачыў стан жонкі, ён узяў з яе рук сумачку, дастаў пашпарт і, зайшоўшы ў двор, спаліў яго”.
Жанчыне дапамаглі “неабыякавыя грамадзяне”, якія патушылі агонь і аказалі ёй медыцынскую дапамогу. Пацярпелая атрымала апёкі 16% цела (у тым ліку глыбокія — 2% цела). Пры гэтым раны класіфікаваныя як “менш цяжкія цялесныя пашкоджанні”.
Даведка “Позірку”: Санкцыя паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 КК — пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Але паколькі ставіцца ў віну злачынства, апісанае гэтай нормай, якое не было даведзенае да канца, выключная мера пакарання не можа быць прызначаная — у адпаведнасці з арт. 67 КК (прызначэнне пакарання за незакончанае злачынства).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


