На першых таргах тыдня падаражэлі долар, еўра і юань

22 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 чэрвеня.
Курс долара вырас да 2,8 рубля (+0,39%; +0,0108), кітайскага юаня — да 4,1239 за 10 (+0,39%; +0,0161), еўра — да 3,2073 (+0,34%; +0,0109).
Расійскі рубель патаннеў да 3,7907 за 100 (-0,05%; -0,002).
На мінулым рабочым тыдні курс долара вырас на 0,61% (з 2,7723 да 2,7892 рубля), юаня — на 0,36% (4,0931 да 4,1078 за 10); еўра — знізіўся на 0,46% (з 3,2113 да 3,1964), расійскага рубля — на 0,57% (з 3,8144 да 3,7927 за 100).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 7 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні каля 45% усіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета-2026Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку 2026 года Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі ў адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


