Мінск 00:15

ДАІ пастрожвае кантроль на дарогах, у месцах масавага адпачынку і каля вадаёмаў

Архіўнае відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

28 чэрвеня, Позірк. Пра пастрожанне кантролю з боку Дзяржаўтаінспекцыі абвясціў 28 чэрвеня начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў.

Кіраўнік службы нагадаў, што раней у гэты дзень у Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць) на 27-м кіламетры дарогі Р-52 у аўтамабільнай аварыі загінула двое юнакоў (15 і 17 гадоў), шпіталізавана пяць чалавек.

Паводле папярэдняй інфармацыі, адзначыў ён, трагедыя здарылася, бо 20-гадовы кіроўца “Аўдзі” не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу і здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем “Шэўрале”, за стырном якога быў 43-гадовы кіроўца.

“Неабдуманыя ўчынкі за стырном, зухаватасць і няўважлівасць кіроўцаў ва ўмовах гарачага надвор’я павялічваюць верагоднасць здзяйснення ДТЗ і ўзмацняюць цяжар іх наступстваў, — заявіў Ротчанкаў. — У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя пастрожвае кантроль на дарогах, у месцах масавага адпачынку грамадзян і паблізу вадаёмаў. Пад пільнай увагай — маладыя кіроўцы, якія часцей за іншых дапускаюць грубыя парушэнні правілаў дарожнага руху і не задумваюцца пра наступствы такіх паводзінаў”.

“Паказальны прыклад — нядаўняе затрыманне арганізатараў дрыфт-мерапрыемства ва Уздзенскім раёне. Неправамерным дзеянням даецца прынцыповая ацэнка, а санкцыі прымяняюцца самыя жорсткія, аж да пазбаўлення права кіравання і канфіскацыі транспартных сродкаў”, — дадаў ён.

Лабавое ДТЗ у Астравецкім раёне — загінулі 17-гадовы хлопец і 15-гадовая дзяўчына, пяць чалавек шпіталізавана (дапоўнена)

Дададзеныя абзацы 7–9. 28 чэрвеня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з гібеллю непаўналетніх у Астравецкім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Аварыя здарылася 28 чэрвеня каля 15:30 на аўтадарозе Р-52 Газа — Астравец — Ашмяны каля вёскі Дзігіева. “20-гадовы кіроўца “Аўдзі”, паводле папярэдняй інфармацыі, …

Міліцыя не дала правесці ў Мінскай вобласці выставу дрыфт-аўтамабіляў — удзельнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці

28 чэрвеня, Позірк. Пра "спыненне незаконнага аўтафестывалю" паведаміла 28 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў. Ведамства заяўляе, што ва Уздзенскі РАУС (Мінская вобласць) "паступілі шматлікія паведамленні грамадзян аб цяжкасці дарожнага руху на аўтадарозе Р-23 паблізу вёскі Трысцінец". "Нарад, які прыбыў на месца, …
Падзяліцца: