Мінск 15:32

55-гадовая жанчына загінула ў Аляхновічах у ДТЗ з удзелам п’янага кіроўцы

Фота: ДАІ Мінаблвыканкама

28 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Аляхновічах (Маладзечанскі раён) паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Адзначаецца, што 27 чэрвеня каля 22:20 48-гадовы мінчанін, кіруючы аўтамабілем “Лада” ў стане алкагольнага ап’янення, здзейсніў наезд на 55-гадовую жанчыну-пешахода, якая “папярэдне, рухалася ў спадарожным кірунку па краі праезнай часткі”.

“У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння”, — паведамляе ДАІ.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: