У Маладзечанскім раёне міліцыя стралянінаю спыніла аўтамабіль з п’яным жыхаром Мінска за стырном

7 ліпеня, Позірк. У Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль з п’яным кіроўцам за стырном, паведаміла 7 ліпеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, інфармацыя пра нецвярозага мужчыну за стырном “Хёндэ” паступіла ў РАУС ад аператара аўтазаправачнай станцыі.
Экіпаж ДАІ нагнаў гэты аўтамабіль ля вёскі Мясата.
“Кіроўцу падалі сігнал на спыненне, які той праігнараваў, працягнуўшы рух. Пачаўся пераслед, — гаворыцца ў паведамленні. — На неаднаразовыя законныя патрабаванні міліцыянераў парушальнік не рэагаваў і спрабаваў уцячы. Сваімі дзеяннямі ён ствараў рэальную пагрозу бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху. Інспектары прынялі рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі для спынення транспартнага сродку”.
За стырном аўтамабіля выявіўся 39-гадовы жыхар Мінска. Медыцынскі агляд зафіксаваў канцэнтрацыю алкаголю ў выдыханым паветры, якая адпавядала 1,58 праміле. Гэта сярэдняя ступень ап’янення.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку жніўня Латвія зафіксавала больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку года — больш за 10 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



