Дзевяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентамі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 12 ліпеня 2026 года ў 11:35
8 ліпеня, Позірк. Дзевяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб змене асобных правілаў абслугоўвання і прадставілі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз актуальнай інфармацыі іх прэс-службаў.
Банк “БелВЭБ” прапанаваў новы крэдыт у лінейцы анлайн-прадуктаў для фізічных асобаў на набыццё айчынных тавараў, работ і паслуг. На працягу шасці месяцаў пасля заключэння дагавора можна здзяйсняць адпаведныя безнаяўныя плацяжы. Адной з “ключавых пераваг крэдыту” банк называе “прывабную працэнтную стаўку”: 4% гадавых на працягу першых 12 месяцаў з моманту заключэння крэдытнага дагавора, далей — 11,99% гадавых (стаўка рэфінансавання +2,74 п.п.). Акрамя тавараў з дапамогай крэдыту можна аплаціць санаторна-курортнае аздараўленне, адукацыйныя курсы, медыцынскія і стаматалагічныя паслугі.
Банк “ВТБ (Беларусь)” з 3 жніўня ўводзіць камісію за “папаўненне наяўнымі грашовымі сродкамі ў расійскіх [рублях] бягучых рахункаў фізічных асобаў-нерэзідэнтаў, у тым ліку і бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечваецца без выкарыстання банкаўскай аплатнай карты”. Ўзнагароджанне банка складзе 5% сумы ўнёску.
“Белгазпрамбанк“ увёў у дзеянне новы ўклад (дэпазіт) для фізічных асобаў-рэзідэнтаў у доларах ЗША “На 25 месяцаў лаяльны VIP (безадзыўны)”. Працэнтная стаўка — 2,1% гадавых (фіксаваная), капіталізацыя працэнтаў — штомесяц, мінімальная сума першапачатковага ўзносу — 100 тыс. долараў, папаўненне ўкладу — на працягу першага месяца на любую суму, датэрміновае скасаванне — толькі са згоды банка з пераразлікам працэнтаў па стаўцы “да запатрабавання“ (0,001% гадавых).
“Сбер Банк” абвясціў пра выпуск новага спецыялізаванага пакета разліковага і касавага абслугоўвання (РКА) “Сбер ЗЭД – Great Stone (Вялікі камень)”, які распрацаваны спецыяльна для кампаній — рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Тарыфны план створаны “з улікам спецыфікі дзейнасці высокатэхналагічных прадпрыемстваў і міжнародных карпарацый, якія працуюць на тэрыторыі парку”. Пакет прадугледжвае: міжнародныя плацяжы (неабмежаваная колькасць у расійскіх рублях і кітайскіх юанях); гнуткія ліміты ў беларускіх рублях (500 бясплатных плацяжоў штомесяц); безлімітнае правядзенне плацяжоў у замежнай валюце па тэрыторыі Беларусі; бізнес-карты (выпуск двух карпаратыўных карт у беларускіх рублях і замежнай валюце). Асноўныя ўмовы: абаненцкая плата 100 рублёў у месяц; магчымасць адкрыцця любой колькасці рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце без абмежаванняў і дадатковых збораў; кіраванне фінансамі — доступ да імгненных плацяжах 24/7 праз мабільны банк “Ашчадбізнес“.
“БСБ Банк” з 13 ліпеня “дае дадатковыя магчымасці” для сваіх кліентаў. У прыватнасці, можна будзе папаўняць карту Visa CryptoCourse праз АРІП, атрымаць бясплатна выпіскі па банкаўскіх рахунках.
“МТБанк” увёў плату за прыём наяўных расійскіх рублёў у касах банка пры папаўненні бягучых рахункаў (без банкаўскай плацежнай карткі), адкрытых на імя нерэзідэнтаў Беларусі: за папаўненне бягучых рахункаў, што адкрываюцца з 19 чэрвеня 2026 года, плата ўведзеная ў той жа дзень; за папаўненне бягучых рахункаў, адкрытых да 19 чэрвеня, плата ўводзіцца 20 ліпеня. Памер камісіі — 5% сумы папаўнення.
“Тэхнабанк” прыпыніў прыём грашовых сродкаў ад фізічных асоб у расійскіх рублях для адпраўкі пералічэнняў праз сістэму “Юністрым”. Для афармлення плацяжоў будзе ажыццяўляцца прыём беларускіх рублёў з канверсіяй у расійскія ўнутры і паводле курсу сістэмы. Пры пераводзе сродкаў з сістэмы “Юністрым” залічэнне даступна толькі на карткі аплатнай сістэмы “Мир”.
“СтатусБанк” прыпыніў працу сервісу “Пераводы паміж картамі”. У прыватнасці, ажыццяўленне p2p-пераводаў праз сервіс банка недаступна па наступных напрамках: з карты іншага банка Беларусі на карту “СтатусБанка“ і назад; з карты іншага банка Беларусі на карту іншага банка Беларусі. Для пераводаў рэкамендуецца выкарыстоўваць альтэрнатыўныя даступныя спосабы: АРІП, сістэму імгненных плацяжоў, іншыя плацежныя сервісы.
“Цэптар Банк” пачаў спаганяць камісію за залічэнне грашовых сродкаў пры пераводзе ў замежнай валюце: 2,2% сумы — пры залічэнні безнаяўнага пераводу замежнай валюты на рахунак у беларускіх рублях (з абавязковым набыццём банкам замежнай валюты), а таксама пры залічэнні замежнай валюты на рахунак у замежнай валюце, выдатнай ад пераводу валюты (з забеспячэннем канверсіі ў валютным рахунку). 2% сумы — пры залічэнні безнаяўнага замежнага пераводу валюты на рахунак у валюце пераводу.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



