У 2025 годзе пагоршыліся паказчыкі малога і сярэдняга бізнесу ў знешнім гандлі таварамі

8 ліпеня, Позірк. На канец 2025 года ў Беларусі дзейнічала 135.009 арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) — на 4,8% больш, чым годам раней (128.865), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Пры гэтым іх паказчыкі ў знешнім гандлю пагоршыліся, вынікае з праведзенага “Позіркам“ параўнальнага аналізу.
Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) скарацілася за 2025 год на 13,9% да 204.350 (было 237.326).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб’ектаў МСП склала 328 млрд 290 млн рублёў (309 млрд 382 млн; +6,9%). Удзельная вага суб’ектаў МСП у агульнарэспубліканскім паказчыку за 2025 год склала 46% (46,5%), аб’ём інвестыцый у асноўны капітал — 23 млрд 539 млн рублёў (18 млрд 689 млн; +26%), або 41,3% у агульнарэспубліканскім паказчыку (39,5%). Аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 37 млрд 194 млн даляраў (39 млрд 889 млн; -6,8%) — 41,4% (46,4%).
У 2025 годзе малы і сярэдні бізнес ажыццяўляў экспартна-імпартныя аперацыі са 184 краінамі (187). Тавары пастаўляліся на рынкі 129 дзяржаў (138), імпартавалася прадукцыя з 177 краін (180).
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



