З пачатку года ў вадаёмах патанула 7 дзяцей і 103 дарослых — Генпракуратура

8 ліпеня, Позірк. З пачатку 2026 года ў вадаёмах патанула 7 непаўналетніх (8 у 2025 годзе за той жа перыяд) і 103 дарослых (130), паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 ліпеня.
Паводле яго слоў, гібель дарослых звязаная найчасцей з купаннем у не прызначаных для гэтага месцах, а таксама са знаходжаннем у вадзе ў алкагольным ап’яненні.
З 1 траўня, згодна з інфармацыяй Генпракуратуры, ад адміністрацыйнай адказнасці па арт. 24.42 КаАП за купанне ў забароненых месцах рэк, азёр ці іншых вадаёмаў вызвалена больш за 1.500 грамадзян. Ім вынесеныя папярэджанні.
Зайцаў адзначыў, што праводзіцца кантроль уладкавання і ўтрымання пляжаў, падчас якога выяўляюцца несвоечасовая ачыстка акваторый ад надводнай расліннасці, праблемы з вывазам дробных бытавых адходаў, уборкай і дэзінфекцыяй туалетаў, іншыя парушэнні санітарных нормаў. Па ўсіх парушэннях заканадаўства ўнесена 132 акта нагляду, у тым ліку чатыры прадстаўленні ў аблвыканкамы.

- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

