Асуджана заатэхнік, якая заключала дамовы падраду на сваякоў, што знаходзіліся за мяжой

7 ліпеня, Позірк. Суд Крычаўскага раёна (Магілёўская вобласць) прыгаварыў галоўнага заатэхніка — брыгадзіра адной з сельскагаспадарчых арганізацый да пазбаўлення волі на тры гады з адтэрміноўкай пакарання на два гады паводле ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), паведамляе Генеральная пракуратура.
Таксама жанчыне прызначаны штраф у памеры 100 базавых велічынь (4,5 тыс. рублёў) з пазбаўленнем права на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем юрыдычна значных дзеянняў.
Паводле абвінавачання, жанчына ў 2024–2025 гадах фіктыўна складала і падпісвала ад імя мужа і брата дамовы падраду на выкананне работ на жывёлагадоўчым аб’екце прадпрыемства АПК.
Адзначаецца, што названыя сваякі жанчыны на момант заключэння з імі дамоў знаходзіліся за межамі Беларусі.
Пасля гэтага, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, абвінавачаная складала і падпісвала акты выкананых работ, якія “насамрэч не выконваліся”. “Налічаныя грашовыя сродкі жанчына асабіста атрымлівала ў касе прадпрыемства, здымала з аформленых на імя яе сваякоў банкаўскіх пластыкавых картак, а пасля распараджалася грашыма на ўласнае меркаванне”, — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго такім чынам яна скрала ў прадпрыемства звыш 10 тыс. рублёў. Нанесены прадпрыемству ўрон абвінавачаная пакрыла ў поўным аб’ёме. У судзе віну ў здзейсненым злачынстве жанчына прызнала часткова.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
