Да гэтай пары не ўстаноўленая асоба жанчыны, знойдзенай мёртвай у красавіку ў Лепельскім раёне — МУС

7 ліпеня, Позірк. Да гэтай пары не ўстаноўленая асоба жанчыны, труп якой быў знойдзены ў красавіку гэтага года ў лесе ў Лепельскім раёне, вынікае са слоў начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама Міхаіла Чорнага ў эфіры дзяржканала “Беларусь 4”.
Ён паведаміў, што, паводле папярэдніх даных, жанчына “загінула на працягу года”. Для высвятлення “дакладнай прычыны” смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
“Меркаваны ўзрост загінулай складае ад 18 да 40 гадоў. Рост каля 170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу. <…> Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама звяртаецца да грамадзян, якія могуць валодаць звесткамі пра абставіны гібелі, а таксама да тых, чые сваякі і знаёмыя, што адпавядаюць апісанню, зніклі без вестак у названы перыяд часу”, — сказаў Чорны.
19 красавіка паведамлялася пра пачатак крымінальнай справы па факце гібелі жанчыны ў Лепельскім раёне (Віцебская вобласць) паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).
Цела жанчыны знойдзенае 17 красавіка ў лясным масіве. Паводле папярэдніх даных, “смерць носіць крымінальны характар”, паведаміў Следчы камітэт.
Згодна з данымі Вярхоўнага суда, паводле арт. 139 КК у 2025 годзе было асуджана 138 чалавек, у 2024-м — 174.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



