Памёр пісьменнік Мікалай Чаргінец

7 ліпеня, Позірк. Ва ўзросце 88 гадоў памёр пісьменнік, ганаровы старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на гэтую арганізацыю.
Чаргінец нарадзіўся ў Мінску 17 кастрычніка 1937 года. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “правазнаўства”. Служыў у органах унутраных спраў, дзе прайшоў шлях ад радавога супрацоўніка да начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў.
З 1984 па 1987 год удзельнічаў у вайне ў Афганістане. З 1987 па 1993 год займаў пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС. З 1993 па 1997 год быў старшынёй Камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, ветэранаў вайны і ўвекавечання памяці загінулых пры Савеце міністраў.
З 1997 па 2008 год узначальваў пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. У 1988–2008 гадах — дэлегат Беларусі ў ААН.
З’яўляўся старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустаршынёй Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, старшынёй Рэспубліканскага грамадскага савета па маральнасці, членам Кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта, старшынёй Таварыства дружбы “Беларусь Кыргызстан”.
Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца ў 1970 годзе. Пісаў у асноўным пра дзейнасць міліцыі. У 1973 годзе выйшла першая кніга “Чацвёрты след”, затым “Служба трывогі”, “Следства працягваецца”, “Фінал краба”. У 80-х гадах быў апублікаваны раман-дылогія “За секунду да стрэлу”, першая частка якога асвятляе падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а другая апісвае працу супрацоўнікаў міліцыі ў мірны час.
Чаргінец быў даўнім прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі.
У сярэдзіне 2000-х гадоў група літаратараў пад кіраўніцтвам Чаргінца аддзялілася ад Саюза беларускіх пісьменнікаў (правапераемніка заснаванага ў 1934 годзе Саюза пісьменнікаў БССР, членамі якога былі сусветна вядомыя беларускія аўтары) і стварыла лаяльны да ўлады Саюз пісьменнікаў Беларусі. Гэтай арганізацыі рэжым Лукашэнкі перадаў адабраны ў СБП Дом літаратара і дагэтуль аказвае ўсебаковую падтрымку.
Увесну 2006 года ўлады паспрабавалі ліквідаваць праз суд арыгінальнае пісьменніцкае аб’яднанне, але пацярпелі няўдачу. Зімой 2017-га Міністэрства культуры прыняло пастанову пра творчыя саюзы, у пералік якіх не быў уключаны Саюз беларускіх пісьменнікаў, але трапіла праўладная арганізацыя.
У 2020 годзе Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з адкрытым зваротам, у якім асудзіў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў, гвалт з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў, а таксама заклікаў рэжым Лукашэнкі прызнаць сваю паразу і прыняць волю народа. У сваю чаргу СПБ чакана стаў на бок уладаў.
На хвалі рэпрэсій у дачыненні да структур грамадзянскай супольнасці летам 2021 года ў офісе Саюза беларускіх пісьменнікаў прайшоў ператрус, Следчы камітэт канфіскаваў тэхніку і інфармацыйныя носьбіты, апячатаў памяшканне. Міністэрства юстыцыі па фармальных прычынах вынесла некалькі папярэджанняў аб’яднанню, на падставе якіх Вярхоўны суд яго ліквідаваў.
Праз пераслед на радзіме многія літаратары апынуліся ў эміграцыі. Для захавання іх адзінства ў 2022 годзе за мяжой быў заснаваны Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
У тым жа годзе Лукашэнка надаў Чаргінцу званне народнага пісьменніка Беларусі. Упершыню ў гісторыі краіны гэты статус атрымаў аўтар, які не напісаў ніводнай кнігі на беларускай мове.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМУС Грузіі выслала чарговую групу замежных грамадзян, у тым ліку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаАгульны камітэт па дэмакратыі ПА АБСЕ зацвердзіў праект рэзалюцыі пра правы чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


