За гвалт у дачыненні да міліцыянера жыхар Гомеля асуджаны да 2,5 года пазбаўлення волі

7 ліпеня, Позірк. Суд Навабеліцкага раёна Гомеля прысудзіў мясцовага жыхара да 2,5 года пазбаўлення волі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Мужчына прызнаны вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Таксама фігурант абавязаны выплаціць супрацоўніку МУС кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 300 рублёў.
“Два сябры выпівалі каля дома на вуліцы Жамчужнай. Жыхары патэлефанавалі ў міліцыю, і на месца выехаў нарад. Мужчын, якія ўжо былі ладна п’яныя, затрымалі”, — паведамляе УУС.
Адзначаецца, што пры пасадцы ў службовы аўтамабіль адзін з затрыманых “паспрабаваў ударыць міліцыянера нагой, але той адрэагаваў і ўхіліўся”. “Тады абвінавачаны перайшоў да лаянкі. А ўжо на ганку Навабеліцкага РАУС, куды яго даставілі, ён зрабіў падножку супрацоўніку міліцыі, праз якую той упаў і пашкодзіў калена”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што спачатку мужчына быў арыштаваны на восем сутак за “знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення, а таксама абразы ў адрас міліцыянераў”, яго таксама аштрафавалі на 20 базавых велічынь (900 рублёў).
Пасля гэтага была распачатая крымінальная справа.

- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 111 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў перайсці на яе тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі шукаюць шэсць чалавек, якія заблукалі ў лесеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за першае паўгоддзе павялічылася на 2,3 млрд рублёў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

