У Слонімскім раёне АМАП адпрацаваў з мясцовай міліцыяй “лакалізацыю і ліквідацыю масавых беспарадкаў”

7 ліпеня, Позірк. Пра праведзеныя ў Слонімскім раёне тактыка-спецыяльных заняткаў з удзелам АМАПа паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Заняткі праведзены “ў рамках павышэння кваліфікацыі асабовага складу”.
“Сваю баявую гатоўнасць удасканальвалі супрацоўнікі мясцовага райаддзела, а ў ролі настаўнікаў выступілі дасведчаныя інструктары атрада міліцыі асаблівага прызначэння УУС Гродзенскага аблвыканкама”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што перад удзельнікамі заняткаў выступіў камандзір абласнога АМАПа падпалкоўнік міліцыі Кірыл Ганчароў. Ён адзначыў “важнасць дадзенага мерапрыемства” і падкрэсліў, што “стратэгічная задача заключаецца ў праверцы гатоўнасці і адпрацоўцы зладжаных сумесных дзеянняў пры ўзнікненні, лакалізацыі і ліквідацыі масавых беспарадкаў”.
“Павышаная ўвага надавалася манеўранасці тактычных груп у элементах спецаховы, — паведамляе УУС, — Пад кіраўніцтвам байцоў АМАПа слонімскія ахоўнікі парадку даводзілі да аўтаматызму навыкі выкарыстання спецсродкаў, уключаючы бронешчыты. Былі дэталёва змадэляваныя сцэнары разгортвання баявых парадкаў, неабходных для ачаплення, стрымлівання і падзелу ўмоўнай групы парушальнікаў”.
Заяўляецца, што “падобны фармат навучання рэгіянальных падраздзяленняў мае сістэмны характар”, бо “перадача практычнага досведу ад байцоў АМАПа дазваляе праваахоўнікам заставацца ў пастаяннай баявой гатоўнасці і эфектыўна спыняць любыя пагрозы бяспецы”.
Падраздзяленні МУС рэгулярна праводзяць трэніроўкі па разгоне масавых пратэстаў. Гэтая праца актывізавана пасля падзей 2020 года, калі на тэрыторыі Беларусі прайшлі шматтысячныя мірныя маніфестацыі грамадзян, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі на карысць Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнцкіх выбараў. Пратэсты працягваліся некалькі месяцаў, але былі падаўленыя з дапамогай масавых рэпрэсій — у тым ліку беспакаранага гвалту супрацоўнікаў сілавых ведамстваў у дачыненні да ўдзельнікаў масавых акцый.

- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


