Мінск 16:30

На таргах 7 ліпеня падаражэў толькі расійскі рубель, астатнія валюты патаннелі больш як на 1%

Ілюстрацыйнае фота: Vardan Papikyan / unsplash.com

7 ліпеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты працягваюць таннець, сведчаць вынікі праведзеных 7 ліпеня таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Як адзначаў “Позірк”, напярэдадні — пасля доўгіх выхадных — курс гэтых валют і расійскага рубля таксама знізіўся.

На цяперашняй сесіі каціроўка валюты РФ вырасла да 3,7549 за 100 (+0,70%, +0,0262).

Курс долара знізіўся да 2,8668 (-1,28%; -0,0372), еўра — да 3,2778 (-1,15%; -0,0380), кітайскага юаня — да 4,2244 за 10 (-1,27%; -0,0543).

На мінулым — скарочаным — працоўным тыдні (29 чэрвеня — 2 ліпеня) курс долара вырас на 0,67% (з 2,8858 да 2,9050 рубля), еўра — на 1,36% (з 3,2734 да 3,3179), юаня — таксама на 1,36% (з 4,2289 да 4,2863 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,34% (з 3,7443 да 3,7314 за 100).

Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля).

Як сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў, паводле гэтага паказчыку Беларусь сярод краін былога СССР заняла восьмае месца пасля Украіны — 5,80% (42,3878 да 44,8478 грыўні), Малдовы — на 5,21% (з 16,7925 да 17,6669 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 3,13% (з 0,8511 да 0,8777 еўра), Узбекістана — 0,30% (з 12.025,33 да 12.060,84 сума) і Таджыкістана — 0,17% (з 9,2513 да 9,2674 самані).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Расіі — на 0,05% (з 78,2267 да 78,2696 рубля) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).

Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89 драма), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).

Падзяліцца: