35-гадовы пешаход загінуў у ДТЗ у Дзяржынскім раёне

7 ліпеня, Позірк. Пра смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне ў Дзяржынскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.
ДТЗ адбылося 6 ліпеня каля 23:26 на 322-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ.
“56-гадовы кіроўца, жыхар Брэсцкай вобласці, кіруючы аўтамабілем Renault у счэпцы з паўпрычэпам Schmitz, здзейсніў наезд на 35-гадовага жыхара Любанскага раёна, які, паводле папярэдняй інфармацыі, рухаўся ў спадарожным кірунку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.
Адзначаецца, што загінулы не быў абазначаны святловяртаючымі элементамі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМУС Грузіі выслала чарговую групу замежных грамадзян, у тым ліку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаАгульны камітэт па дэмакратыі ПА АБСЕ зацвердзіў праект рэзалюцыі пра правы чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



