Праз аварыю ў 76-тысячным Жлобіне спыненае водазабеспячэнне

9 ліпеня, Позірк. Пра аварыйнае адключэнне вады ў Жлобіне (Гомельская вобласць) паведаміў каля 5 гадзін раніцы 9 ліпеня мясцовы райвыканкам.
“На водазаборы “Лебедзеўка” адбылася тэхнічная паломка сістэмы падачы вады. Цяпер водазабеспячэнне горада часова прыпыненае”, — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага тэлеграм-канала мясцовых уладаў.
Варта адзначыць, што першапачаткова ў паведамленні заяўлялася пра адключэнне водазабеспячэння “ў шэрагу раёнаў горада” (такім жа чынам пра гэта паведамілі дзяржСМІ), але пасля гэтая фраза была прыбраная.
Райвыканкам заявіў пра арганізацыю падвозу пітной вады. Жыхары 76-тысячнага горада могуць набраць ваду ў двух кропках: ля крамы “Тры жаданні“ і гандлёвага цэнтра ў мікрараёне 16.
У горадзе скліканая камісія па надзвычайных сітуацыях на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Андрусевым.
Камісія, як паведамляецца, “будзе каардынаваць працу па паскораным аднаўленні падачы вады, а таксама кантраляваць сітуацыю з забеспячэннем насельніцтва і прадпрыемстваў вадой”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



