Без вады застаўся не толькі Жлобін, але і тры суседнія вёскі — МНС

9 ліпеня, Позірк. У выніку адключэння халоднага водазабеспячэння на водазаборы па вул. Карла Маркса ў Жлобіне (Гомельская вобласць) ранкам 9 ліпеня без халоднай і гарачай вады застаўся не толькі Жлобін, але і суседнія вёскі Саланое, Акцябр і Грабск, вынікае з інфармацыі прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Варта адзначыць, што ў вёсцы Саланое жыве больш за 1.000 чалавек, у Акцябры — каля 600, Грабску — больш за 100.
Паводле інфармацыі ведамства, да месца аварыі “неадкладна выехала аператыўная група Жлобінскага раённага аддзела па НС, а таксама абласнога ўпраўлення МНС”.
“Ратавальнікі праводзілі адпампоўку вады на водазаборы, а таксама падвоз вады для тэхнічных патрэбаў цэнтральнай раённай бальніцы. Задзейнічана 2 адзінкі тэхнікі МНС і 7 ратавальнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Водазабеспячэнне аднаўляюць аварыйныя брыгады філіяла “Жлобінводаканал”. Мясцовы райвыканкам паведамляе пра пяць пунктаў у Жлобіне, дзе мясцовыя жыхары могуць набраць пітную ваду. Цыстэрна таксама дастаўленая ў вёску Саланое.
Пра аварыйнае адключэнне вады ў 76-тысячным Жлобіне стала вядома каля 5 гадзін раніцы 9 ліпеня.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа паўгода колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 3,33% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за 12 месяцаў на 11,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў вадаёмах патанула 7 дзяцей і 103 дарослых — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


