Кіраўнік МЗС Рыжанкоў наведвае Мазамбік

16 ліпеня, Позірк. З афіцыйным візітам у Мазамбіку будзе знаходзіцца 16–18 ліпеня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што запланаваныя яго “перамовы на найвышэйшым узроўні, сустрэчы ў галіновых міністэрствах, а таксама работа з бізнесам”.
10 ліпеня чыноўнік сустракаўся з выканаўчым каардынатарам Цэнтральнага офіса па рэформах і стратэгічных праектах пры прэзідэнце Мазамбіка Жоау Ашвалду Машаціні. Тады ён прапанаваў суразмоўцу “шырэй выкарыстоўваць магчымасці” навучання грамадзян гэтай краіны ў Беларусі па запатрабаваных кірунках. У прыватнасці, міністр згадаў спецыяльнасці ў галінах сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, інфармацыйных тэхналогій, а таксама падрыхтоўку “кадраў у сферы абароны і бяспекі”.
Віншуючы прэзідэнта Мазамбіка Даніэла Франсішку Шапу з Днём незалежнасці 25 чэрвеня, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь разглядае гэтую дзяржаву як “стратэгічны пункт апоры на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Афрыкі” і гатовая да далейшага паглыблення двухбаковай супрацы, “у тым ліку з удзелам суседніх дзяржаў рэгіёна”.
30 красавіка паведамлялася, што ўпершыню ў гісторыі стасункаў з Мазамбікам у Беларусі акрэдытаваны вайсковы дыпламат з гэтай афрыканскай краіны — аташэ па пытаннях абароны пры амбасадзе Мазамбіка ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) палкоўнік Пэдру Ціагу Каува.
Сумесна займацца будаўніцтвам порта ў Мазамбіку прапанаваў Лукашэнка 19 лютага ў Мінску прадстаўніцы яе заходняга суседа — старшыні Сената Зімбабвэ Мэйбл Мемары Чынамоне.
Інтарэсы Мінска ў Мазамбіку прадстаўляе амбасадар у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (цяпер гэтую пасаду займае Ігар Белы). Паводле даных амбасады ў ПАР, у 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Мазамбіка склаў 957,9 тыс. долараў (беларускі экспарт — 742,1 тыс.).
У чэрвені 2025 года Беларусь наведваў міністр сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя і рыбалоўства Мазамбіка Рабэрту Міту Альбіну.
Лукашэнка неаднаразова пацвярджаў гатоўнасць прыняць прэзідэнта Мазамбіка ў Мінску або наведаць сталіцу Мапуту з афіцыйным візітам для “прадметных перамоваў па ўсім комплексе пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
Дыпламатычныя стасункі паміж дзяржавамі ўсталяваныя 29 лютага 2000 года.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМедыянны заробак у траўні быў на 22,9% меншы за намінальны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



