Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах перад выходнымі

17 ліпеня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 ліпеня.
Каціроўка долара вырасла да 2,8938 (+0,32%; +0,0092), еўра — да 3,3126 (+0,25%; +0,0082), юаня — да 4,2729 за 10 (+0,25%; +0,0105).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6963 за 100 (-0,25%; -0,0105).
На адыходзячым працоўным тыдні (13-17 ліпеня) курс долара вырас на 0,84% (з 2,8696 да 2,8938 рубля), еўра — на 1,23% (з 3,2725 да 3,3126), юаня — на 1,01% (з 4,2301 да 4,2729 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 1,36% (з 3,7472 да 3,6963 за 100).
Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў, па гэтым паказчыку Беларусь сярод краін былога СССР заняла восьмае месца пасля Украіны — 5,80% (42,3878 да 44,8478 грыўны), Малдовы — 5,21% (з 16,7925 да 17,6669 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 3,13% (з 0,8511 да 0,8777 еўра), Узбекістана — 0,30% (з 12.025,33 да 12.060,84 торба) і Таджыкістана — 0,17% (з 9,2513 да 9,2674 самані).
Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Расіі — на 0,05% (з 78,2267 да 78,2696 рубля) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).
Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89%), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


