Ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў
17 ліпеня, Позірк. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ва ўсіх 118 раёнах Беларусі, сведчыць актуальная інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Суткамі раней свабодна наведваць лес можна было ў сямі раёнах Гомельскай вобласці — Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Кармянскім, Лоеўскім, Кастрычніцкім і Чачэрскім; пяці раёнах Магілёўскай вобласці — Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Крычаўскім, Мсціслаўскім і Хоцімскім; а таксама трох раёнах Гродзенскай вобласці — Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім.
Абмежаванні азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў.
З-за гарачага надвор’я абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле даных Белгідрамета, тэмпература паветра 17, 18 і 19 ліпеня падымецца да 30-32 градусаў.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


