Перапраўлены праз Беларусь агент РФ прыгавораны ва Украіне да 15 гадоў зняволення

18 ліпеня, Позірк. 19-гадовы жыхар Кіева прызнаны вінаватым у дзяржздрадзе і скончаным замаху на здзяйсненне тэракту і прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведаміла 18 ліпеня прэс-служба Офіса генеральнага пракурора Украіны.
Паводле інфармацыі ўкраінскага нагляднага органа, малады чалавек “не пазней за кастрычнік 2025 года, знаходзячыся на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці, <…> пагадзіўся выконваць заданні ворага і ажыццяўляць падрыўную дзейнасць супраць Украіны”.
“У лістападзе 2025 года расійскія спецслужбы пераправілі яго на падкантрольную Украіне тэрыторыю праз нядзейны пункт пропуску на мяжы з Рэспублікай Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля прыбыцця ў Кіеў мужчына пасяліўся ў сталіцы і пачаў падрыхтоўку да тэракту. На ўказанне куратара ён забраў з загадзя абсталяванай схованкавай закладкі дыстанцыйны радыёпульт. З дапамогай гэтай прылады асуджаны меўся ў пэўны час прывесці ў дзеянне самаробнае выбухное прыстасаванне, загадзя закладзенае ў адным са спальных раёнаў Кіева”.
“У снежні 2025 года ён прыбыў да месца размяшчэння выбухоўкі і паспрабаваў дыстанцыйна яе актываваць. Выбуху не адбылося з прычын, якія не залежалі ад яго волі. Пасля няўдалай спробы прывесці выбухное прыстасаванне ў дзеянне мужчыну затрымалі праваахоўнікі”, — заявіў Офіс генпракурора.
Падчас вобшуку па месцы яго жыхарства былі вынятыя мабільны тэлефон ды “іншыя доказы, якія пацвердзілі яго сувязь з прадстаўніком спецслужбаў дзяржавы-агрэсара і выкананне заданняў у інтарэсах РФ”.

- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

