Мінск 13:38

ЕАБР звязвае рост эканомікі Беларусі з аднаўленнем інвестыцыйнай актыўнасці і ўнутраным попытам

20 ліпеня, Позірк. З ростам унутранага попыту і аднаўленнем інвестыцыйнай актыўнасці звязалі ў Еўразійскім банку развіцця павелічэнне росту ВУП Беларусі на 1,5% у гадавым вылічэнні ў студзені — чэрвені пасля 1,0% г/г у студзені — траўні.

У штотыднёвым экспрэс-аналізе ЕАБР адзначаецца, што рост раздробнага таваразвароту паскорыўся да 7,6% г/г пасля 7,1% месяцам раней, а інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 4,1%.

Аднаўленню інвестыцыйнай актыўнасці садзейнічала вяртанне капітальнага будаўніцтва да станоўчай дынамікі, лічаць аналітыкі.

Аб тым, што ВУП Беларусі ў студзені — чэрвені 2026 года павялічыўся на 1,5% у параўнанні з тым жа леташнім перыядам, паведаміў 17 ліпеня Белстат. У бягучых цэнах ВУП склаў 149,6 млрд рублёў.

Еўразійскі банк развіцця чакае росту эканомікі Беларусі ў 2026 годзе на ўзроўні 1,3%.

Падзяліцца: