На патрабаванне ўладаў Польшчы ад пачатку 2026 года краіну пакінула больш за 500 грамадзян Беларусі

20 ліпеня, Позірк. З 13 па 19 ліпеня больш за 200 замежных грамадзян пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў, вынікае з інфармацыі Памежнай аховы гэтай краіны.
Тэрыторыю Польшчы добраахвотна пакінулі 29 грамадзян Беларусі, прымусова — 5 (Украіны — 32 добраахвотна і 49 прымусова; Малдовы — 11 і 10 адпаведна).
“Сярод асоб, якія меліся быць вернутыя [ў краіну паходжання або іншую краіну, куды дазволены ўезд], былі асобы, асуджаныя, у прыватнасці, за крадзяжы, злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, падробку дакументаў, а таксама кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Яны неслі пагрозу для грамадскай бяспекі і грамадскага парадку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за папярэднія 29 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула 5,37 тыс. чалавек, з якіх сама меней 504 грамадзяніны Беларусі (добраахвотна — не менш за 461, прымусова — мінімум 43).
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


