Латвія пашырыла спіс тавараў, якія забаронена імпартаваць з Беларусі

4 жніўня, Позірк. Урад Латвіі на пасяджэнні 4 жніўня пашырыў забарону на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Беларусі і Расіі.
Як паведамляе парлат lsm.lv, раней абмежаванні распаўсюджваліся на збожжавыя, гародніну, садавіну і асобныя віды кармавой прадукцыі. Цяпер у спіс уключаныя: жывыя жывёлы; рыба і рыбная прадукцыя; малочныя прадукты; прадукты мукамольнай прамысловасці; насенне алейных культур; мясныя вырабы; прадукты перапрацоўкі гародніны і садавіны; усе віды кармавой прадукцыі; кава, чай і спецыі; асобныя віды жывёльных і раслінных тлушчаў і алеяў; цукар, меласа і пабочныя прадукты вытворчасці цукру.
Паведамляецца, што рашэнне прынятае з улікам аналізу актуальных паказчыкаў імпарту з Беларусі і РФ.
У студзені — ліпені 2026 года з Расіі і Беларусі ў Латвію былі ўвезеныя сельскагаспадарчыя, кармавыя і харчовыя тавары агульным коштам 24,9 млн еўра, адзначае СМІ. З іх на сельскагаспадарчую і кармавую прадукцыю прыйшлося 18,3 млн еўра, на іншыя харчовыя тавары — 6,6 млн.
Падкрэсліваецца, што Міністэрства земляробства Латвіі рыхтуе наступныя змены ў заканадаўстве, якія дазволяць забараніць пастаўкі з Беларусі і РФ іншых прадуктаў харчавання.
Забарона на ўвоз у Латвію сельгаспрадукцыі і кармоў для жывёл з Беларусі і Расіі дзейнічае з 8 сакавіка 2024 года. Яна распаўсюджваецца таксама на імпарт такіх тавараў беларускай і расийскай вытворчасці з трэціх краін.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю 24 лютага 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

