На рудніку “Беларуськалія” загінуў 29-гадовы слесар

7 жніўня, Позірк. 29-гадовы падземны электраслесар па рамонце абсталявання Раман Рысевіч 6 жніўня загінуў на рудніку 4-га рудаўпраўлення “Беларуськалія”, вынікае з паведамлення прэс-службы прадпрыемства.
Паводле інфармацыі арганізацыі, мужчына займаўся падключэннем электрычнага кабеля да скрабковага перагружальніка праходчага комплексу і атрымаў смяротную траўму.
“Камісія расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку. Адміністрацыя “Беларуськалія” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулага”, — гаворыцца ў паведамленні.
4-е рудаўпраўленне знаходзіцца ў прамысловай зоне на тэрыторыі Салігорскага і Любанскага раёнаў (Мінская вобласць).
11 чэрвеня на рудніку 3-га рудаўпраўлення загінуў 50-гадовы мацавальнік, яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы — 34-гадовы трактарыст участка і 18-гадовы навучэнец каледжа. Была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 303 КК (парушэнне правіл бяспекі горных або будаўнічых работ, якое пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 15-дзённага перапынку Латвія зноў зафіксавала больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа сем месяцаў колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства40,3 градуса — новы тэмпературны рэкорд жніўня ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



