У “спіс экстрэмістаў” дададзеныя яшчэ чатыры чалавекі
7 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 7 жніўня ўнесла яшчэ чатыры чалавекі ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.815 пазіцый.
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” ў спіс уключаныя трое: Андрэй Цыганкоў (1987 года нараджэння) прыгавораны судом Заводскага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзідэнта); паводле гэтага ж артыкула судом Ленінскага раёна Магілёва вінаватым прызнаны Валянцін Лазоўскі (1962 г.н.); суд у Пінску (Брэсцкая вобласць) паводле ч. 1 арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) вынес прыгавор Васілю Краўчуку (1973 г.н., прызнаны палітвязнем).
Пінскі суд таксама вынес прыгавор паводле ч. 2 арт. 293 (масавыя беспарадкі) Максіму Дземчуку (1994 г.н.). Ён унесены з пералік з пазнакай “адбывае пакаранне”.
Якое менавіта пакаранне яны атрымалі, не паведамляецца.
У Беларусі антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі для палітычных рэпрэсій.
МУС і КДБ адвольна, у пазасудовым парадку абвяшчаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаўнай палітыцы.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



