Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна чацвёртага паверха ў Брэсце

7 жніўня, Позірк. У Брэсце з акна чацвёртага паверха днём 7 жніўня выпала двухгадовая дзяўчынка, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдніх звестак, дзіця знаходзілася дома з маці, на некаторы час яно засталося ў пакоі з адкрытым акном, пакуль жанчына адышла на кухню.
“Вярнуўшыся ў пакой і выглянуўшы ў акно, яна ўбачыла дачку на зямлі”, — адзначае ведамства.
“Медыкі шпіталізавалі малалетнюю ва ўстанову аховы здароўя, дзе ёй аказваецца неабходная дапамога”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Устаноўлена, што дзіця “залезла на падваконнік па стале і ложку, якія стаяць каля акна”.
Заяўляецца, што падчас праверкі “асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўміраванню дзіцяці”.
6 жніўня Следчы камітэт паведаміў пра гібель у Мазыры (Гомельская вобласць) аднагадовага хлопчыка, які выпаў з акна на дзявятым паверсе.
3 жніўня двухгадовы хлопчык упаў з другога паверха і быў шпіталізаваны. Ён застаўся без нагляду пры адчыненым акне.
З сакавіка па ліпень штомесяц паведамлялася мінімум аб адным падобным выпадку (усяго з пачатку года — пра восем).
Верагодна, пачашчэнне сітуацый звязана з высокімі тэмпературамі, якія ўстанавіліся ў Беларусі, і праветрываннем жылля.
У 2025 годзе ад знешніх прычын загінула 110 дзяцей, паведаміла на прэс-канферэнцыі 17 лютага ў Мінску старшы пракурор упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Аксана Кірэйчык.
Для параўнання: у 2024 годзе ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей. Такім чынам, за год паказчык знізіўся на 12,7%.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



