Больш за 340 аварыйна-аднаўленчых брыгад задзейнічана ў ліквідацыі наступстваў непагадзі — “Белэнерга”

7 жніўня, Позірк. Больш за 340 аварыйна-аднаўленчых брыгад задзейнічана ў ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Беларусі, паведамляе дзяржпрадпрыемства “Белэнерга“.
Работы вядуцца амаль у 300 населеных пунктах, задзейнічана больш за 450 адзінак тэхнікі і 30 перасоўных дызельных электрастанцый.
Паводле даных РУП “Мінскэнерга”, на 17:00 гадзін, работы працягваюцца ў 134 населеных пунктах Мінскай вобласці — большая частка з іх, 121, прыпадае на Вілейскі раён, дзе наступствы стыхіі аказаліся найбольш сур’ёзнымі.
Працуе 87 аварыйных брыгад (329 спецыялістаў), 143 адзінкі тэхнікі і 16 перасоўных дызельных электрастанцый.
Паводле інфармацыі МНС, для ліквідацыі наступстваў навальнічнага фронту на тэрыторыі Вілейскага раёна прыцягваліся 266 работнікаў і 49 адзінак тэхнікі ведамства.
У выніку непагадзі павалена больш за 280 дрэў — цяпер “паўсюдна вядуцца работы па распілоўцы і ўборцы“, паведаміла Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Акрамя таго, стыхія пашкодзіла каля 30 дахаў жылых дамоў, адзначае ведамства.
Гл. таксама:
Спецыялісты аднавілі электразабеспячэнне прыкладна ў чвэрці абясточаных паселішчаў Мінскай вобласці
Ад непагадзі пацярпелі дамы ў 57 населеных пунктаў Беларусі, траўмаванае дзіця
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

