Дарадца Ціханоўскай: Мінск актывізаваў выкарыстанне Інтэрпола для палітычнага пераследу, новыя выпадкі — штотыдзень
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 10 жніўня ў 19:00

10 жніўня, Позірк. Беларускі кіроўны рэжым актывізаваў спробы выкарыстаць Міжнародную арганізацыю крымінальнай паліцыі (Інтэрпол) для палітычнага пераследу сваіх апанентаў, заявіў дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай ў прававых пытаннях Леанід Марозаў на канферэнцыі “Новая Беларусь” у Варшаве 9 жніўня.
“Ён шукае людзей. Калі ў 2020 годзе ён не моцна прыдумляў абставіны, а проста пісаў палітычныя артыкулы, то пасля 2024-га <…> [улады] пачалі ўжываць эканамічныя і наркатычныя артыкулы. Гэта вельмі цяжка растлумачыць нашым міжнародным партнёрам, судам”, — паведаміў Марозаў.
“Я быў сведкам у польскім судзе, у Познані. Быў сведкам у амерыканскім судзе і распавядаў, што Беларусь — небяспечная краіна для дэпартацыі”, — дадаў ён.
Марозаў адзначыў пашырэнне геаграфіі пераследу з Еўропы на іншыя рэгіёны: “Літаральна апошні кейс быў у Аргентыне. [Іншы быў] у вельмі бяспечнай Італіі. Я не кажу ўжо пра Грузію”.
Паводле спікера, сітуацыі з затрыманнямі беларусаў за мяжой па лініі Інтэрпола, звязаныя з палітычным пераследам з Мінска, “адбываюцца літаральна штотыдзень”.
“У мяне ў ёсць нататнік, у які запісана 17 прозвішчаў, калі мы выцягнулі людзей з турмы”, — сказаў юрыст.
У сувязі з пашырэннем практыкі транснацыянальных рэпрэсій дарадца Ціханоўскай заклікаў замежных партнераў працаваць над блакаваннем магчымасці палітычна матываванага выкарыстання рэсурсаў міжнароднай арганізацыі пры захаванні ўмоваў для пераследу рэальных злачынцаў.
У 2025 годзе Беларусь накіравала 289 запытаў на выдачу суайчыннікаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці (падрабязна)
Швед паскардзіўся на "палітызаванасць" Інтэрпола і адмову дэмакратычных краін экстрадзіраваць беларусаў
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



