Швед паскардзіўся на “палітызаванасць” Інтэрпола і адмову дэмакратычных краін экстрадзіраваць беларусаў
1 лістапада, Позірк. Дзейнасць міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі Інтэрпол “шмат у чым палітызаваная”, заявіў 1 лістапада генеральны пракурор Андрэй Швед на пасяджэнні аб’яднанай калегіі наглядных ведамстваў Беларусі і Расіі.
Калегія праходзіць у Мінску, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Паводле слоў Шведа, Мінск і Масква будуць выпрацоўваць “сумесныя меры для таго, каб пераадолець тыя негатыўныя наступствы, якія склаліся ў дзейнасці гэтай структуры”.
Генпракурор сцвярджае, што “кампетэнтныя органы заходніх дзяржаў”, часцяком “па надуманых падставах”, адмаўляюць Беларусі ў экстрадыцыі “злачынцаў, якія ў тым ліку ўчынілі нарказлачынствы, цяжкія злачынствы супраць чалавека і ўласнасці”.
Пасля падзей 2020 года беларускія ўлады спрабуюць выкарыстоўваць Інтэрпол для пераследу грамадзян краіны, якія ўцяклі за мяжу ад рэпрэсій.
30 кастрычніка 2023 года беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт быў затрыманы памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград і перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу. Беларускія ўлады дамагаліся экстрадыцыі рэжысёра з Сербіі, абвінавачваючы яго паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).
19 ліпеня паведамлялася, што Інтэрпол прызнаў палітычную падаплёку справы і выключыў Гнёта з “чырвонага спісу” асоб, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Па рашэнні суда ён быў пераведзены на хатні арышт.
Рэжысёр з’яўляецца сузаснавальнікам аб’яднання спартсменаў SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
31 кастрычніка стала вядома, што Гнёт выйшаў на волю і пакінуў Сербію.
3 кастрычніка 2024 года генеральны пракурор Андрэй Швед, паводле інфармацыі беларускага ведамства, на сустрэчы з армянскай калегай Ганнай Вардапецян, абмеркаваў пытанне выдачы Беларусі суграмадзян, абвінавачаных і асуджаных па крымінальных справах. Генпракуратура Арменіі ў паведамленні пра візіт Шведа абмеркаванне пытання выдачы асоб не згадала.
Сёлета Арменія некалькі разоў адмовілася выдаваць людзей на запыт беларускага боку.
22 кастрычніка стала вядома, што Арменія адмовілася выдаваць Беларусі Кірыла Баландзіна, які быў затрыманы ў сувязі з запытам Беларусі на КПП “Баграташэн” на мяжы Арменіі і Грузіі. Яму быў нададзены ў Арменіі статус уцекача.
2 верасня грамадзянка Беларусі Дыяна Майсеенка была затрымана пры перасячэнні мяжы паміж Грузіяй і Арменіяй. Мінск аб’явіў Майсеенку ў вышук як абвінавачаную паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Беларуску некалькі гадзін пратрымалі ў аддзяленні паліцыі, а потым адпусцілі без прад’яўлення якіх-небудзь прэтэнзій.
2 лютага пры перасячэнні гэтай жа мяжы быў затрыманы грамадзянін Беларусі Яраслаў Новікаў. Беларускія ўлады аб’явілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД паводле арт. 435 КК (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу). Новікаў быў змешчаны пад варту на 40 дзён для экстрадыцыі, аднак ён звярнуўся па палітычны прытулак. У маі Арменія надала Новікаву статус бежанца.
У чэрвені ў Арменіі атрымаў палітычны прытулак грамадзянін Беларусі Максім Вайткявічус. Некалькі месяцаў таму яго затрымалі пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй на падставе вышуку паводле таго ж арт. 435 КК.
25 ліпеня група “сяброў дэмакратычны Беларусі” ў АБСЕ заявіла, што дзяржавы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе павінны забяспечыць, каб “экстрадыцыя беларускіх грамадзян у Беларусь адпавядала міжнароднаму праву”, усведамляючы, што праваабаронцы, работнікі СМІ, прадстаўнікі апазіцыі “могуць падвяргацца асаблівым рызыкам”.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры крушэнні ваеннага верталёта ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга загінулі два беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах павялічылася за год на 20,1% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі суд перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка