Мінадукацыі ў чарговы раз адсправаздачылася аб выкананні плана прыёму студэнтаў

12 жніўня, Позірк. У ВНУ Беларусі прынята 46,7 тыс. чалавек, з іх для навучання на бюджэтнай форме атрымання адукацыі — 32 тыс., паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч на прэс-канферэнцыі 12 жніўня.
Акрамя таго, звышпланава на платныя месцы залічана 1,5 тыс. студэнтаў — спартсмены з высокімі дасягненнямі, грамадзяне СНД і паступілі для атрымання другой вышэйшай адукацыі.
Паводле сцвярджэння Бахановіча, “прыём у ВНУ Беларусі завяршыўся стоадсоткавым выкананнем”, пры гэтым ён прывёў планавыя лічбы прыёму, якія абвяргаюць яго словы: 49,1 тыс. першакурснікаў, у тым ліку за кошт бюджэту — 33,1 тыс.
Годам раней чыноўнік таксама казаў пра 100-адсоткавае выкананне плана прыёму ў ВНУ. Паводле яго слоў, студэнтамі ў 2025 годзе стала больш за 45,5 тыс. чалавек, з іх больш за 30,5 тыс. бюджэтнікаў (у 2024 — 33 тыс.), платнікаў — 15 тыс. (16 тыс.).
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



