Пенсіянерка з Горацкага раёна стала фігуранткай крымінальнай справы за захоўванне боепрыпасаў

18 жніўня, Позірк. Пенсіянерка з Горацкага раёна (Магілёўская вобласць) стала фігуранткай крымінальнай справы па факце незаконнага захоўвання боепрыпасаў, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Адзначаецца, што ў доме 60-гадовай жанчыны супрацоўнікі МУС выявілі 36 патронаў.
Экспертыза паказала, што 35 патронаў “вырабленыя завадскім спосабам і з’яўляюцца боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі — малакалібернымі спартыўна-паляўнічымі патронамі кальцавога ўзгарання”.
“Большая іх частка прыдатная для стральбы. Яшчэ адзін патрон падрыхтаваны самаробным спосабам, у прадстаўленым выглядзе да катэгорыі боепрыпасаў не адносіцца і для стральбы непрыдатны, а з’яўляецца элементамі боепрыпасу — куляй з гільзай”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пенсіянерка прызналася, што патроны дасталіся ёй ад папярэдніх уладальнікаў дома, які яна купіла больш за 20 гадоў.
Удакладняецца, што пра “небяспечную спадчыну” стала вядома выпадкова: некалькі гадоў таму “яе маленькі ўнук, гуляючы, знайшоў схрон у старой лядоўні”.
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



