Мытня спыніла нелегальны ўвоз з Літвы партыі касметыкі
19 жніўня, Позірк. Аб спыненні нелегальнага ўвозу ў Беларусь камерцыйнай партыі касметыкі паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што парушэнні выяўленыя ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай), па зялёным калідоры якога рухаліся двое грамадзян Беларусі на аўтамабілі “Вольва S80”.
Паводле даных ДМК, яны заявілі, што не ўвозяць тавары, якія падлягаюць дэклараванню.
Аднак пры правядзенні мытнага кантролю сярод асабістых рэчаў кіроўцы і пасажыра мытнікі выявілі касметычныя сродкі — усяго больш за 200 адзінак коштам звыш 32 тыс. рублёў.
Мытня звяртае ўвагу, што без дэкларавання ў Беларусь дазволена ўвозіць тавары коштам да 500 еўра і вагой не больш за 25 кг.
Паведамляецца, што беларускія грамадзяне прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, яны заплацілі штраф у памеры 10% ад кошту тавару.
Гл. таксама:
Мытня выкрыла намер польскага перавозчыка схаваць частку грузу
БЧ адправіла ў Азію цягнік з драўнінай, раней падобны шлях выкарыстоўваўся для абыходу санкцый


- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
