Двое дзяцей пацярпела ў выніку аварыі ў Бялыніцкім раёне

5 верасня, Позірк. Двое дзяцей пацярпела ў выніку аварыі, якая здарылася каля 13:00 5 верасня непадалёк ад вёскі Ермалавічы (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй ведамства, 38-гадовая жыхарка Магілёва за стырном аўтамабіля “Нісан” згубіла ўвагу і наехала на тросавую агароджу.
У выніку двое дзяцей — трохгадовая дзяўчынка і шасцігадовы хлопчык — шпіталізаваныя з траўмамі. Паведамляецца, што адно дзіця “перавозілася без дзіцячай утрымлальнай прылады”.
У мінулым месяцы прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама паведамляла пра смяротную аварыю, якая здарылася непадалёк ад той самай вёскі Ермалавічы. Заяўлялася, што ранкам 8 жніўня 60-гадовы кіроўца аўтамабіля КамАЗ з паўпрычэпам “пры павароце налева не даў перавагу матацыклу “Хонда”, што рухаўся ў сустрэчным кірунку”. 22-гадовы матацыкліст сутыкнення не перажыў.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
