Леў Міхееў будзе прасіць прытулку ў Арменіі

30 верасня, Позірк. Высланы з Грузіі ў Арменію беларускі палітуцякач Леў Міхееў будзе прасіць прытулку ў гэтай краіне, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.
Паводле яго слоў, Міхееву ўдалося знайсці адносна недарагое жыллё, цяпер ён паступова ўладкоўвае побыт.
Кошты арэнды ў Арменіі апошнім часам прыкметна выраслі праз пераезд туды грамадзян Расіі, якія асцерагаюцца новай хвалі мабілізацыі на вайну супраць Украіны.
Беларуская дыяспара працягвае збор сродкаў Міхееву, які быў затрыманы і высланы з Грузіі на працягу аднаго дня, 25 верасня. “Леў рады любой дапамозе”, — падкрэсліў Кісляк.
У Арменіі актывіста таксама затрымалі, бо ён знаходзіцца ў базе вышуку СНД на запыт Мінска, але неўзабаве вызвалілі: Ерэван не выдае замежнікаў, якія пераследуюцца з палітычных матываў.
Грузія, дзе можна знаходзіцца без візы 365 дзён запар, стала адной з краін, куды пасля 2020 года эмігруюць беларусы, якія пераследуюцца альбо асцерагаюцца рэпрэсій на радзіме. У той жа час улады (кіроўная з 2012 года партыя прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі) не задаволіла ніводнага іх хадайніцтва аб наданні прытулку. Міхееў беспаспяхова дамагаўся яго пяць гадоў. Канчаткова, як вынікае з паведамлення МУС Грузіі, яму было адмоўлена сёлета 29 чэрвеня.
Арменія прытулак беларускім грамадзянам дае.


- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
