Затрыманы аптовы наркакур’ер з 3 кг псіхатропу, прывезенага з “суседняй краіны”
29 кастрычніка, Позірк. Аб затрыманні з доказамі злачынства 26-гадовага наркакур’ера, жыхара Гродзенскай вобласці, паведаміла прэс-служба МУС. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі наркакантролю Гомельскай вобласці пры сілавой падтрымцы ведамства падчас “аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па перакрыцці каналаў паставак псіхатропных рэчываў у краіну на падрыхтоўчым этапе субрэгіянальнай антынаркатычнай аперацыі “Канал — каспійскі маяк”.
Устаноўлена, што мужчына, з’яўляючыся аптовым кур’ерам інтэрнэт-наркашопа, на ўказанне куратара “прывёз з суседняй краіны (пад гэтым звычайна маецца на ўвазе Расія; астатнія геаграфічныя суседзі ў зводках згадваюцца. — “Позірк“.) партыю “тавару” для наступнага распаўсюджвання праз закладкі” на тэрыторыі Мінскай вобласці.
У яго выяўлена і канфіскавана 3 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва “Альфа-PVP”.
Распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту (ч. 2-5 арт.328 КК). Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту“ (ч. 1 арт. 328), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту“ (ч. 2-5 арт. 328).
У 2025 годзе колькасць асуджаных па “наркатычных“ артыкулах Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%). З іх 2.077, або 92,2%, прызнана вінаватымі па арт.328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка"Белавія" губляе "велізарныя сумы" праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб'ектах у РФ — прадстаўніца кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

