Долар і еўра патаннелі на таргах 12 лістапада

12 лістапада, Позірк. Амерыканская і агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 лістапада 2026 года.
Курс долара знізіўся да 3,0026 рубля (-0,15%; -0,0044), еўра — да 3,3308 (-0,59%; -0,0198).
Юань падаражэў да 4,5143 за 10 (+0,01%; +0,0004), расійскі рубель — да 3,6423 за 100 (+0,06%; +0,0021).
На мінулым працоўным тыдні (2–6 лістапада) курс долара вырас на 1,56% (з 2,946 да 2,9921), юаня — на 1,36% (з 4,4266 да 4,4866 за 10), еўра — на 1,39% (з 3,2997 да 3,3455); расійскага рубля — знізіўся на 0,14% (з 3,6635 да 3,6584 за 100).
У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўні), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).
У цэлым на тэрыторыі былога СССР ў кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, ад пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, ад пачатку года — на 6,70%.

- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


