У Жабінкаўскім раёне кіроўца грузавіка спрабаваў не наехаць на раварыста і ўрэзаўся ў аўтамабіль — загінулі і аўтамабіліст, і раварыст

17 лістапада, Позірк. Смяротная аварыя здарылася 17 лістапада каля 18:30 у Жабінкаўскім раёне, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Як адзначае тэрытарыяльнае ўпраўленне ўнутраных спраў, 59-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць) за стырном грузавіка МАЗ ехаў з боку Кобрына ў напрамку Жабінкі па трасе Р-104.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на 4-м кіламетры гэтай дарогі кіроўца грузавіка, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з раварыстам, які ехаў у тым жа кірунку, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў легкавы аўтамабіль “Пежо”, а пасля — у раварыста.
Кіроўца “Пежо” — 53-гадовы жыхар Кобрынскага раёна — загінуў на месцы. 39-гадовага раварыста даставілі ў бальніцу, дзе ён неўзабаве памёр.
Кіроўцу грузавіка таксама шпіталізавалі.
Адзначаецца, што на месцы аварыі працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, МНС і следча-аператыўная група. “Па гэтым факце следства дасць прававую ацэнку”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБаркоўскі заклікаў стварыць "трансгранічную сістэму існавання беларускай нацыі і культуры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — верасні Беларусь не паказала лідарства ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў эканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



