ЕС увёў новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
3 жніўня, Позірк. Новыя абмежавальныя меры супраць Беларусі прынятыя 3 жніўня “ў паскораным парадку з улікам неадкладнай неабходнасці барацьбы са спробамі абысці санкцыі” адносна некаторых адчувальных тавараў і тэхналогій, паведамляецца на сайце Еўрапейскай камісіі.
Еўракамісія паведаміла, што вітае “прыняцце Саветам далейшых адрасных абмежавальных мер у сувязі з незаконным уварваннем Расіі ва Украіну і ў адказ на ўдзел Беларусі ў гэтай агрэсіі”.
Новыя меры “ствараюць больш шчыльную гарманізацыю санкцый ЕС, скіраваных супраць Расіі і Беларусі, і дапамогуць забяспечыць немагчымасць абыходу Расіяй санкцый праз Беларусь”. Яны “пашыраюць забарону на экспарт у Беларусь шэрагу высокачуллівых тавараў і тэхналогій, якія садзейнічаюць ваенна-тэхнічнаму развіццю” краіны.
Савет ЕС таксама ўвёў дадатковую забарону “на экспарт агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама тавараў і тэхналогій, прыдатных для выкарыстання ў авіяцыі і касмічнай прамысловасці”. У гэтым плане санкцыі ў дачыненні да Беларусі прыводзяцца ў адпаведнасць з абмежавальнымі мерамі, уведзенымі супраць РФ.
26 ліпеня камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін Еўрасаюза ўзгадніў увядзенне новых санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска “з прычыны сітуацыі ў краіне і датычнасці Беларусі да расійскай агрэсіі супраць Украіны”.
Раней ЕС увёў шэсць пакетаў санкцый супраць Беларусі, у папярэдні раз — больш за год таму. Дэмакратычныя сілы неаднаразова заклікалі міжнародную супольнасць і заходніх саюзнікаў узмацніць санкцыйны ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека, здзяйсненне злачынстваў супраць чалавечнасці і саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны.

- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаПрысуджаную Анджэю Пачобуту прэмію Сахарава ўручаць дачцэ журналістаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаКіраўнік МЗС ФРГ: Ціск на Лукашэнку будзе працягнуты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе сярод несезонных харчовых тавараў патаннелі толькі рыс, манка і аліўкавы алей (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


