Вячорка: Новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі — сігнал Лукашэнку, што беспакаранасці не будзе
3 жніўня, Позірк. Новыя санкцыі Еўрапейскага саюза, прынятыя 3 жніўня, з’яўляюцца “важным сігналам” Аляксандру Лукашэнку, што “беспакаранасці не будзе”, такое меркаванне выказаў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
“Лепш позна, чым ніколі. На жаль, больш за год санкцыі супраць рэжыму блакаваліся, што ў вялікай ступені развязала рукі Лукашэнку, прывяло да эскалацыі рэпрэсій, арыштаў і яшчэ большага ўцягвання Беларусі ў вайну і расійскую арбіту”, — заявіў ён.
Вячорка канстатаваў, што лабістам рэжыму на Захадзе “так і не ўдалося зняць санкцыі з калію”. Разам з тым ён лічыць, што новыя санкцыі “несувымерныя з маштабам рэпрэсій і злачынствамі рэжыму”. “Але будзе працяг, ужо сёння мы пачынаем над гэтым працаваць”, — падкрэсліў галоўны дарадца дэмлідара.
Ён адзначыў, што санкцыі — гэта “не панацэя, а сродак для змены сітуацыі”. “Гэта інструмент прыцягнення да адказнасці, гэта інструмент вызвалення людзей з турмаў, — мяркуе Вячорка. — Санкцыі могуць дапамагчы і ў вызваленні палітвязняў, і ў вызваленні Беларусі. Мы прапануем партнёрам разгледзець санкцыі супраць Расіі за падрыў суверэнітэту Беларусі. Над гэтым вядзецца праца”.
Гл. таксама:


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

