Лукашэнка: Захваральнасць жыхароў чарнобыльскай зоны ніжэйшая, чым у іншых рэгіёнах
29 красавіка, BPN. Пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёны Беларусі “добра аднаўляюцца”, а “захваральнасць грамадзян нават ніжэйшая, чым у іншых рэгіёнах”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падчас наведвання Чачэрскага раёна (Гомельская вобласць).
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведаміў яму, што стан здароўя жыхароў пацярпелых рэгіёнаў “не адрозніваецца ад паказчыкаў у сярэднім па краіне”. Аднак “медыцынскія ўстановы такіх раёнаў абсталююцца некаторай адмысловай тэхнікай”, рэгулярна праводзяцца “скрынінгі стану здароўя людзей”, што “спрыяе ранняму выяўленню і прафілактыцы” захворванняў.
“Мы будзем жыць тут. Мы будзем рабіць усё, каб людзі маглі тут працаваць”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Беларусь дасягнула значных поспехаў у пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС: “Не буду казаць, што мы перамаглі Чарнобыль, але па мардасах яму надавалі моцна. Мы справіліся з вырашэннем гэтай задачы”.
Лукашэнка заявіў, што дзяржава для жыхароў гэтых рэгіёнаў “ніякія льготы скарачаць не збіраецца”.


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 700 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваШтучны інтэлект дазваляе брацца за пацыентаў, якім раней адмаўлялі ў лячэнні — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ дзяцей павялічылася за год на 18,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць пацыентаў з упершыню дыягнаставанай наркаманіяй і таксікаманіяй вырасла ў Беларусі за пяць гадоў на 20,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

