Мітрапаліт Веніямін абмеркаваў з амбасадарам Палестыны перспектывы “дыялогу ў культурна-гуманітарнай сферы”
29 кастрычніка, BPN. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін 28 кастрычніка прыняў у сталічным епархіяльным упраўленні амбасадара Палестыны Ахмеда Махамеда аль-Мадбуха.
Прэс-служба Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ) паведамляе, што сустрэча насіла “характар знаёмства”. Бакі абмеркавалі “перспектывы магчымага дыялогу ў культурна-гуманітарнай сферы”, а таксама абмяняліся памятнымі падарункамі.
Веніямін рэдка праводзіць перамовы з замежнымі дыпламатамі. Паводле звестак сайта БПЦ, сёлета праваслаўны іерарх асабіста сустракаўся таксама з амбасадарам Расіі Барысам Грызловым (21 сакавіка) і амбасадарам Германіі Манфрэдам Хутэрарам (3 лютага). Абодва разы сярод іншага абмяркоўвалася сітуацыя ў свеце і рэгіёне.
У Палестыне пражывае каля 5,2 млн чалавек. Паводле адкрытых крыніц, дзяржаўнай рэлігіяй ёсць іслам суніцкага парадку.
Праваслаўе ў Беларусі лічыцца дамінуючай хрысціянскай канфесіяй. Руская праваслаўная царква лічыць беларускую зямлю сваёй кананічнай тэрыторыяй. БПЦ мяркуе, што ў краіне не менш за 4 млн праваслаўных вернікаў. Праваслаўная царква ў Беларусі налічвае паўтары тысячы прыходаў у 15 епархіях, чатыры з якіх аб’яднаныя ў Мінскую мітраполію.
Мітрапаліт Веніямін — першы ўраджэнец Беларусі на чале экзархата. Свяшчэнны сінод РПЦ прызначыў яго на мінскую кафедру 25 жніўня 2020 года. Ён змяніў мітрапаліта Паўла (цяпер мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі, патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі), які быў адкліканы з Беларусі неўзабаве пасля пачатку поствыбарных пратэстаў, адзначыўшыся выказваннямі пра гвалт, у тым ліку з боку сілавікоў і наведваннем у бальніцы пацярпелых на акцыях.
Адразу пасля прызначэння Веніямін стаў не ў прыклад часцей за папярэднікаў сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам, актывізаваў супрацоўніцтва царквы з органамі ўлады, стаў браць актыўны ўдзел у дзяржаўных мерапрыемствах. Неаднаразова ўхваляўся Лукашэнкам фактычна за лаяльнасць да ўлады і прадзяржаўную пазіцыю.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+