Беларускую вакцыну ад COVID-19 выпусцяць у 2023 годзе, але яна ўжо “не будзе запатрабаваная ў поўнай меры”, заяўляе міністр аховы здароўя
11 снежня, BPN. Доследна-прамысловая партыя беларускай вакцыны ад COVID-19 выйдзе на пачатку 2023 года, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 10 снежня ў праграме “Пытанне нумар адзін” на тэлеканале “Беларусь 1”.
“Доследна-прамысловы ўчастак, які мы ўжо аснасцілі ў поўнай меры на “ВітУніфарме” (прадпрыемства “БелВітУніфарм” у Віцебскай вобласці. — BPN.), ужо запрацаваў адпаведным чынам, — заявіў чыноўнік. — Пачынаецца вытворчасць доследна-прамысловай партыі, яна выйдзе ў студзені. У поўнай меры гэтая партыя павінна будзе прайсці ўсе віды кантролю. Нашая задача не проста выпусціць вакцыну, яна павінна быць эфектыўнай перш за ўсё, якаснай і эканамічна даступнай для дзяржавы. Мы гэтыя пытанні вырашаем. Але, вядома, наперадзе — эфектыўнасць і бяспека”.
“Налета вакцына будзе выпушчана ў абарот. Іншае пытанне (я ў гэтым практычна ўпэўнены), як такая гэтая вакцына супраць ковіднай інфекцыі ўжо не будзе запатрабавана ў поўнай меры”, — прызнаў міністр.
Паводле яго слоў, першапачаткова стаяла пытанне “не ўласна стварэння” вакцыны супраць каранавіруса, “хоць гэта было важна як індыкатар нацыянальнай бяспекі” а наладжвання вытворчасці вакцын “ад лабараторнага працэсу да прамысловага ўзору”.
“Нам важна стварыць платформу, дзе можна стварыць інактываваную вакцыну супраць грыпу, іншых відаў узбуджальнікаў. <…> Каб у нас заўсёды была магчымасць… Калі надыходзіць нейкая турбулентнасць, каб мы не залежалі або ад нашых партнёраў у двукоссі, або ад нашых партнёраў без двукоссяў, тое, што было на пачатку 2020 года”, — сказаў Піневіч.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

