Другі год запар ліпень аказаўся халаднейшым за норму
6 жніўня, Позірк. Другі год запар ліпень аказаўся халаднейшым за кліматычную норму.
Паводле звестак Белгідрамета, сярэдняя тэмпература склала 18,6 градуса вышэй за нуль пры норме 18,9. Год таму было 18,4 градуса.
За апошнія пяць гадоў цяплей за норму ліпень быў толькі адзін раз — у 2021 годзе.
Першыя дзве дэкады мінулага ліпеня былі цяплейшыя, чым звычайна, на 0,8 і 0,3 градуса адпаведна, трэцяя — халаднейшая на 1,8 градуса.
Найбольш спякотна было ў Лельчыцах днём 17 ліпеня — 34,3 градуса, халадней за ўсё — у Езярышчы ў ноч на 13 ліпеня — 3,9 градуса вышэй за нуль. Экстрэмумы леташняга ліпеня: 33,3 градуса 1 ліпеня ў Брэсце і Высокім, 4,6 градуса на метэастанцыі “Палеская” ў Лунінецкім раёне 29 ліпеня.
Выпала 85,9 мм ападкаў, або 85,9 л вады на квадратны метр тэрыторыі, што склала 96% месячнай нормы. У раёне Оршы выпала дзве месячныя нормы, у тым ліку амаль паўтары нормы — удзень 27 ліпеня. Найбольш суха было ў Гродзенскай вобласці — 70% нормы (62,4 мм).
У першых двух дэкадах назіраўся недабор ападкаў (61% нормы), у трэцяй — лішак (168%).
Ліпень 2022 года быў больш вільготным — 104,4 мм ападкаў, або 117% кліматычнай нормы.
Максімальныя парывы ветру склалі 23 м/с (у Клічаве 18 ліпеня і на “Палескай” 20 ліпеня). Год таму было 24 м/с (у Езярышчы 5 ліпеня).
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку толькі ў Мінску, Брэсцкай і Гомельскай абласцях адзначаная станоўчая дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ канца красавіка МУС Грузіі чатыры разы паведамляла пра выправаджэнне замежнікаў, сярод якіх былі беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зарастаюць балоты, вадаёмы засяляюць чужародныя віды рыб — навуковецМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі зніжаюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


