Лукашэнка запатрабаваў “самымі жорсткімі метадамі выкарчоўваць” гвалт над жанчынамі і дзецьмі
21 сакавіка, BPN. У Беларусі трэба “выкарчоўваць з нашага грамадства самымі жорсткімі метадамі” насілле над жанчынамі і дзецьмі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка на пашыранай нарадзе з прадстаўнікамі сілавога блока.
Паводле яго слоў, барацьба з гэтай з’явай павінна стаць такой жа, як барацьба з тэрарызмам.
“Жанчыны і дзеці становяцца ахвярамі гвалту, у тым ліку сэксуальнага, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Неабходна ўзмацніць працу па іх абароне, а таксама прафілактыцы падлеткавай злачыннасці… Прыняць самыя жорсткія меры ў гэтым плане!”
“Вы разумееце, мы заўсёды вось дык вось ходзім на расслабоне, як у народзе кажуць, таму што гэта не дакранаецца ні нашых з вамі жонак, ні нашых дачок. Не дай бог, вядома, але вы сядзьце і ўявіце гэта сабе. І калі ўявіце, зыходзіце з гэтага”, — сказаў ён.
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на прэс-канферэнцыі 7 сакавіка адзначыў, што праблема дамашняга насілля “не стаіць настолькі востра, каб гаварыць аб неабходнасці прыняцця спецыяльнага закона”.
Паводле звестак МУС, за 11 месяцаў 2022 года ў Беларусі зарэгістравана 70 тыс. фактаў дамашняга насілля. Толькі 15 тыс. выпадкаў кваліфікавана як адміністрацыйныя правапарушэнні, каля 2,5 тыс. — як крымінальныя. На ўліку ў ведамстве стаіць 14 тыс. чалавек, якія ўчынілі хатні гвалт.
У краіне няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Адпаведны дакумент распрацоўваўся некалькі разоў. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт праекта гэтага закона рэзка раскрытыкаваў Лукашэнку, назваўшы яго “дурам, узятым найперш з Захаду”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка