У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

24 траўня, Позірк. На трох гомельскіх адвакатаў заведзеныя палітычныя крымінальныя справы, паведаміла “Позірку“ крыніца, знаёмая з сітуацыяй (у мэтах бяспекі рэдакцыя не публікуе персанальную інфармацыю пра іх).
На аднаго з затрыманых распачата крымінальная справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле слоў крыніцы, адваката абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгу восенню 2020 года, яго знайшлі па фатаграфіі. Пасля трох сутак утрымання ў ізалятары часовага ўтрымання адваката адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні матэрыялаў справы.
Другога адваката абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 3614). Ён “нешта няправільнае дзесьці напісаў у інтэрнэце”. Адвакат таксама адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні.
Трэці адвакат затрыманы па тым жа артыкуле, і гэта быццам бы звязана са справай аб узломе сілавікамі чат-бота праекта “Беларускі Гаюн” (маніторынг актыўнасці расійскіх войскаў у Беларусі). Ён знаходзіцца ў СІЗА.
Як паведамляе іншая крыніца, 23 траўня супрацоўнікі КДБ масава правяралі гомельскіх адвакатаў на працоўных месцах.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаЗ 2017 года Германія экспартавала ў Беларусь 5,5 тыс. сельскагаспадарчых жывёл і 4,3 млн птушакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з вясны 2025 года мігранты штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу 10 дзён запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка


