BySol не зможа працаваць у такім маштабе, як зараз — Стрыжак

24 траўня, Позірк. У сувязі з прыпыненнем фінансавання НДА за мяжой з боку новай прэзідэнцкай адміністрацыі ЗША беларускі грамадскі сектар знаходзіцца ў “найгоршай сітуацыі за апошнія 25 год”, заявіў сузаснавальнік фонда салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак на IV Канферэнцыі беларусаў свету 24 траўня ў Варшаве.
Паводле яго, гэты стан не зменіцца ў бліжэйшы час: “ЗША — гэта надоўга, як мінімум, на чатыры гады”.
BySol стаіць перад такімі ж самымі выклікамі, як і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, дадаў актывіст, і “ў такім маштабе, як ён зараз працуе, хутчэй за ўсё, працаваць не будзе”.
Арганізацыя вымушана “скарачацца, карэктаваць выдаткі”: “Гэта значыць, што даўжэй будуць разглядацца заяўкі, <…> менш будзе магчымасцяў дапамагаць людзям, <…> можа быць, не ўсе эвакуацыі [з Беларусі] будуць здзейсненыя”.
“Адзіная мая парада да ўсіх — карыстайцеся тымі інструментамі, што ёсць, і прыдумляйце новыя”, — дадаў Стрыжак.
У сувязі з гэтым ён прапанаваў НДА задумацца аб частковай камерцыялізацыі сваёй дзейнасці: “Можа быць, мы павінны даваць нейкія кансультацыі платныя, можа быць, нам трэба рабіць нейкія навучальныя курсы платныя, шукаць грошы там, дзе мы іх раней не бралі”.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


