Ціханоўская: Патрэбныя ўстойлівыя структуры беларусаў замежжа

24 траўня, Позірк. Для пераадолення “цяжкага і доўгага марафону” змагання за дэмакратычную Беларусь “патрэбныя ўстойлівыя структуры беларусаў замежжа”, заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская на IV Канферэнцыі беларусаў свету 24 траўня ў Варшаве.
Паводле яе, гэта павінны быць структуры, “пабудаваныя на даверы, салідарнасці і <…> самаарганізацыі”.
“Я хачу папрасіць вас, каб у выніку сённяшняй канферэнцыі ў нас з’явіўся план кампаніяў, праектаў, ініцыятываў, якія мы ўжо цяпер можам рабіць разам”, — дадала палітык.
Сярод кірункаў дзейнасці яна вылучыла падтрымку палітвязняў, культурніцкую дыпламатыю, пытанні мабільнасці і легалізацыі беларусаў за мяжой, адукацыю і прыцягненне рэжыму Аляксандра Лукашэнеі да адказнасці за яго злачынствы.
“Мы павінны шукаць рашэнні разам і не чакаць ідэальных умоваў, бо іх не будзе. Нам не трэба адчайвацца, нам не трэба шукаць апраўданняў, а проста дзейнічаць”, — сказала дэмлідар.
Паводле Ціханоўскай, у канферэнцыі ўдзельнічаюць больш за 200 чалавек з 15 краін — прадстаўнікоў “старой дыяспары” і хвалі эміграцыі пасля 2020 года.
Асабліва палітык вылучыла беларусаў Грузіі, у якіх не атрымалася прысутнічаць асабіста праз праблемы з атрыманнем віз.
III Канферэнцыя беларусаў свету адбылася ў сакавіку 2024 года ў Празе.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.300 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЕўрапарламент асудзіў беларускія ўлады за пераслед палітычных актывістаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

