Віцэ-прэм’ер РФ: Перамовы аб энерганосьбітах з Мінскам пакуль працягваюцца
11 красавіка, BPN. Перамовы паміж Масквой і Мінскам аб “традыцыйных энергетычных рынках”, якія засноўваюцца на выкапнёвым паліве, “пакуль працягваюцца”, заявіў у інтэрв’ю “Расійскай газеце” віцэ-прэм’ер урада РФ Аляксей Аверчук.
“Тут важна разумець, што дзейнічае доўгатэрміновы кантракт, які гарантавана забяспечвае Беларусь газам па самых нізкіх цэнах, у параўнанні з Еўропай, — сказаў ён. — У сучасных умовах гэтая практыка раскрыла ўсе свае перавагі. Навацыяй жа ў нашых адносінах стала фіксацыя цаны на тры гады наперад”.
29 сакавіка намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Галузін заявіў, што ў Саюзнай дзяржаве “працягнецца ўзгадненне падыходаў” па фармаванні аб’яднаных рынкаў нафты, газу і электраэнергіі.
“Пры гэтым для беларускіх саюзнікаў на перыяд 2023-2025 гадоў ужо зафіксаваны максімальна прывілеяваныя ўмовы паставак расійскага газу”, — зазначыў чыноўнік.
12 студзеня на нарадзе па інтэграцыйнай тэматыцы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, нягледзячы на “праведзеную істотную працу” па рэалізацыі 28 саюзных праграм, “прыкметных зрухаў — перш за ўсё ў сферах энергетыкі, прамысловасці, транспарту — Беларусь пакуль не адчула”.
У 2021 годзе Беларусь і Расія дамовіліся распрацаваць прынцыпы фармавання агульнага рынку газу да ліпеня 2022 года і да 1 снежня 2023 года ўнесці неабходныя дапаўненні ў адпаведную саюзную праграму.
У траўні 2022 года кіраўнік Мінэнерга Віктар Каранкевіч заявіў, што агульны рынак электраэнергіі пачне працаваць з 1 студзеня 2024 года.
Летась 16 снежня на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з РФ Лукашэнка заявіў, што канкрэтныя мерапрыемствы і тэрміны саюзнай праграмы па фармаванні аб’яднанага рынку газу былі “проста сарваныя”.
Беларусь купляе расійскі газ за 128,52 долара за тысячу кубаметраў.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+